Размешчана была тут выстава і сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай вобласці, дзейнасць якіх непасрэдна звязана з мовай, літаратурнай спадчынай... Тут прадстаўлены праекты СМІ па папулярызацыі творчасьці мясцовых аўтараў.
Ёсць і праект раённай газеты "Зара над Нёманам".
Таксама ў Лідзе на Дне беларускай пісьменнасці працавала інтэрактыўная пляцоўка Мастоўскай раённай бібліятэкі.
На ёй былі прадстаўлены творы мастоўскіх паэтаў, пісьменнікаў, аўтараў кніг.
Таксама былі гульні і забаўкі для дзяцей, у якіх размова вядзецца пра літаратурную спадчыну Беларусі.
На пляцоўку Мастоўскай раённай бібліятэкі завітала пісьменніца, філолаг, перакладчыца, сцэнарыст, старшы выкладчык педагогікі БДПУ імя М. Танка Валянціна Драбышэўская.
Дарэчы яна цесна супрацоўнічае з сярэдняй школай 2 г. Масты імя В. П. Жукава, дзе рэалізоўващся праект "80 Анёлаў".
На пляцоўцы адбылася размова і пісьменніца падпісала адну з сваіх кніг.
Да супрацоўнікаў завітаў Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, кандыдат гістарычных навук, публіцыст Вадзім Гігін.
Па матэрыалам газеты "Зара над Нёманам"